Версия для слабовидящих

Успомніць усіх. Успомніць кожнага.

2022-12-09

У Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства — 9 снежня супрацоўнікі ААТ «Захадэлектрасеткабуд» прынялі ўдзел у гарадской акцыі «Успомніць усіх. Успомніць кожнага».

У 12 гадзін дня ў працоўным калектыве была аб’яўлена хвіліна маўчання. Работнікі апарата кіравання і філіяла “Энергапраект” наведалі «Ваенныя» могілкі г. Мінска, усклалі кветкі, ушанаваўшы памяць пацярпелых людзей.

У верасні 2015 года Генеральная Асамблея ААН пастанавіла абвясціць 9 снежня Міжнародным днём памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэтая дата была абраная ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1948 годзе была прынятая Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Мэта гэтага Дня – памінаць людзей, якія сталі ахвярай генацыду, і шанаваць іх памяць, павышаць вядомасць Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго і яе ролі ў барацьбе з генацыдам і папярэджанні гэтага злачынства.  Прымаючы гэтую рэзалюцыю без галасавання, усе 193 дзяржавы-члены тым самым пацвярджаюць, што кожная асобная дзяржава адказная за абарону свайго насельніцтва ад генацыду, што такая адказнасць прадугледжвае папярэджанне гэтага злачынства, у тым ліку падбухторванні да яго.