Версия для слабовидящих

2-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ІНДУСТРЫІ БЯСПЕКІ «НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЯСПЕКА. БЕЛАРУСЬ-2024»

2024-03-05

2-я Міжнародная выстава індустрыя бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024” адбудзецца 19-21 чэрвеня 2024 года ў г. Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 111.

Арганізатары выставы:

Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выстава будзе праводзіцца як комплекс кангрэсна-выставачных мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне камунікацыйнага асяроддзя для абмеркавання інавацыйных ідэй, абмену інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях у галіне спецыяльных сродкаў, спецыяльнай тэхнікі і ўзбраення, а таксама ў мэтах шырокамаштабнага паказу высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў, якія садзейнічаюць удасканаленню тэхнічнай аснашчанасці праваахоўных органаў і іншых сілавых структур, дзейнасць якіх накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Асноўныя напрамкі экспазіцыі 2-ой міжнароднай выставы індустрыі бяспекі “Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024»:

  • Абсталяванне спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі праваахоўных органаў і спецслужбаў. Міліцэйская тэхніка;
  • Тэхналогіі інфармацыйнай і лічбавай бяспекі дзяржавы;
  • Сістэма антытэрарыстычнай абароны аб’ектаў, уразлівых у тэрарыстычных адносінах. “Бяспечны горад”;
  • Тэхнічныя сродкі аховы мяжы;
  • Тэхнічныя сродкі і сістэмы прадухілення аварый, катастроф і ліквідацыі іх наступстваў;
  • Спецыяльныя сродкі пажарнай бяспекі;
  • Абсталяванне і камплектуючыя, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне катастроф;
  • Сродкі забеспячэння прамысловай і экалагічнай бяспекі.
па матэрыялах афіцыйнага сайта выставы http://nbbexpo.by/o-vystavke/