2024-09-17
Самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства адзначаецца ў нашай краіне сёння. Указ аб яго заснаванні быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 7 чэрвеня 2021 года.
Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – прымеркаванае да гадавіны пачатку ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Тады Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай і пачала паход, які называюць вызваленчым. Яго вынікам стала далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.
Падрабязней пра свята і мерапрыемствы, якія праходзяць гэтымі днямі ў Беларусі можна прачытаць на сайце БелТА.