2024-07-02
3 ліпеня 2024 года наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзе вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Для ўсяго беларускага народа гэты дзень – сімвал нацыянальнага гонару і памяці.
Гэтае вялікае свята нагадвае нам аб каштоўнасці мірнага жыцця, аб тых, хто, не шкадуючы ўласных сіл і жыццяў, абараніў нашу зямлю і падарыў сённяшнім пакаленням волю.
Дзень Незалежнасці аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй Радзімай і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню, хто марыць бачыць сваю краіну моцнай, свабоднай і квітнеючай.
У гэты святочны дзень жадаем усім здароўя, дабрабыту, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай над галавой заўсёды будзе чыстае і мірнае неба, а кожны дзень жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўнай цеплынёй!