Філіял «Энергапраект» ААТ «Захадэлектрасеткабуд» утвораны 01.04.2014г. у выніку рэарганізацыі філіяла “ОРС”.
Філіял ажыццяўляе:
Для ажыццяўлення сваёй вытворчай дзейнасці прадпрыемства мае ўсе неабходныя атэстаты на выкананне функцый генеральнага праекціроўшчыка, на распрацоўку раздзелаў праектнай дакументацыі для аб’ектаў будаўніцтва 1-4 катэгорыі складанасці, ліцэнзія МУС на праектаванне сродкаў і сістэм аховы, ліцэнзія на праектаванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, сістэм абвесткі аб пажары і кіравання эвакуацыяй.
Вытворчая структура прадпрыемства ўключае ўсе неабходныя структурныя падраздзяленні: тэхнічны аддзел, аддзел ліній электраперадачы, архітэктурна-будаўнічы аддзел, электратэхнічны аддзел, аддзел рэлейнай абароны і аўтаматыкі, аддзел сувязі і сігналізацыі, аддзел каштарысаў і арганізацыі будаўніцтва і іншыя дапаможныя падраздзяленні. Кіраўнічы склад арганізацыі і інжынерна-тэхнічныя работнікі маюць шматгадовы досвед працы ў праектных арганізацыях энергетычнай галіны.
Філіял мае неабходны парк ПЭВМ і забяспечаны сучаснымі сродкамі капіявальнай тэхнікі і электронных камунікацый.
Падчас распрацоўкі праектаў выкарыстоўваецца сучаснае праграмнае забеспячэнне: праграмны комплекс для проектавання паветраных ліній электраперадачы 35-750 кВ nanoCAD ЛЭП, праграмныя комплексы для электратэхнічных разлікаў Project StudioCS Электрика, ElectriCS Storm, ElectriCS Light; каштарысная інтэраваная сістэма СИС; пакет праграм разліку элементаў будаўнічых канструкцый ПРУСК, SCAD Office Smax, СпИн 2.3; базы дадзеных СТРОЙДОКУМЕНТ, КОНСУЛЬТАНТ ПЛЮС ды іншыя.
Асноўнымі заказчыкамі Філіял “Энергапраект” з’яўляюцца прадпрыемствы, якія ўваходзяць у ДВА “Белэнерга” (у тым ліку: РУП “Мінскэнерга”, РУП “Гомельэнерга”, РУП “Брэстэнерга”, РУП “Гроднаэнерга”, РУП “Віцебскэнерга”, РУП “Магілёўэнерга” і інш.), ААТ «Белзамежбуд» і іншыя.
За перыяд работы на рынку праектавання электрасеткавых аб’ектаў супрацоўнікамі філіяла выкананы больш за сто праектаў па аб’ектах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Эквадор.
У іх ліку праекты па рэканструкцыі шэрагу падстанцый:
Акрамя таго, распрацавана праектная дакументацыя па аб’ектах “Электразабеспячэнне квартала індывідуальнай жылой забудовы в. Будзёнага Астрашыцка-Гарадоцкага с/с”, “Будаўніцтва РП 10 кВ у парку імя Горкага ў г. Мінску” і інш.
У рамках міжнароднага дагавора па тэхнічным наглядзе праектавання, паставак і будаўніцтва сістэм электраперадачы звышвысокага напружання 500 кВ і спадарожных аб’ектаў 230 кВ філіял “Энергапраект” разгледзеў і зацвердзіў праектную дакументацыі па падстанцыйных і лінейных аб’ектах напружаннем 500 кВ і 230 кВ у Рэспубліцы Эквадор. Таксама былі выкананы ўнікальныя канцэптуальныя праекты: «Падстанцыя 230/69/13,8 кВ «Новая Салітраль» (Nueva Salitral)» і «Будаўніцтва ВЛ 138 кВ ПС «Мантэкрысці» – ПС «Сан Грэгорыа» з пашырэннем падстанцыі 138 кВ «Мантэкрысці» (Montecristi)».
Філіял “Энергапраект” распрацаваў інавацыйны праект “Генеруючы аб’ект “Гомель II”, пляцоўка Брагін II, размешчаная на захад ад в. Сабалі па выпрацоўцы электраэнергіі на аснове натуральнага сонечнага выпраменьвання ». Будаўніцтва гэтага аб’екта ажыццяўлялася сіламі ААТ «Захадэлектрасеткабуд». Аб’ект уведзены ў эксплуатацыю ў ліпені 2016г.
Распрацаваны будаўнічыя праекты і ўведзены ў эксплуатацыю аб’екты «Будаўніцтва ПС 110/10кВ «Грушаўская» з кабельнымі лініямі 110кВ «Пятроўшчына» – «Грушаўская» і рэканструкцыяй ОРУ 110кВ ПС 110/10кВ «Пятроўшчына», «Будаўніцтва ПС «Каменная Горка» з базай РЭС-6 і лініямі 110кВ (I этап – без будаўніцтва базы РЭС-6)» у г. Мінску, «Будаўніцтва ВЛ 110 кВ і ПС 110/10 кВ для электразабеспячэння заводаў па вытворчасці ячэістай бетону, сілікатнай цэглы і вапны ў Маларыцкім раёне», «Цэх па вытворчасці драўнянастружкавых і ламінаваных пліт магутнасцю 250 тыс. м3 у год у г. Івацэвічы, «Рэканструкцыя ПС 110 кВ «ІПЗ» і будаўніцтва лініі 110 кВ» і шмат іншых.
Ва ўсіх праектах шырока прымяняюцца сучасныя тэхнічныя рашэнні і энергетычнае абсталяванне вядучых айчынных і замежных вытворцаў.
Контакты
Адрес:
Рэспубліка Беларусь, 220090, г. Мінск, вул. Кальцова, 39/1, ізаляванае памяшканне 4Н
Время работы:
Пн-Чц 08.30-17.30, абед 12.55-13.30
Пт 08.30-15.20, абед 12.40-13.00