Высокая якасць і надзейнасць праектавання, будаўніцтва і мантажу ліній электраперадачы і падстанцыі, валаконна-аптычных ліній сувязі, вырабу металаканструкцый у ААТ “Захадэлектрасеткабуд” забяспечваецца шляхам ажыццяўлення комплексу тэхнічных, эканамічных і арганізацыйных мер эфектыўнага кантролю на ўсіх стадыях стварэння будаўнічай вытворчасці.
У ААТ “Захадэлектрасеткабуд” функцыянуе інтэграваная сістэма менеджменту, якая ўяўляе сабой сукупнасць узаемазвязаных і ўзаемадзейнічаючых сістэмы менеджменту якасці (далей СМЯ), сістэмы менеджменту навакольнага асяроддзя (далей СМНА) і сістэмы кіравання аховай працы (далей СКАП).
Вобласць прымянення і сертыфікацыі СМЯ – будаўніцтва і мантаж ліній электраперадачы і падстанцый, валаконна-аптычных ліній сувязі, праектаванне аб’ектаў электраэнергетычнага будаўніцтва і вырабу металаканструкцый.
Вобласць сертыфікацыі СМНА і СКАП – будаўніцтва і мантаж ліній электраперадачы і падстанцый, валаконна-аптычных ліній сувязі, выраб металаканструкцый.
Сістэма менеджменту якасці сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 і ISO 9001:2015.
Сістэма менеджменту навакольнага асяроддзя сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням ISO 14001:2015.
Сістэма кіравання аховай працы сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 45001-2020 і ISO 45001:2018.
Для ажыццяўлення пастаяннага кантролю за выкананнем патрабаванняў, устаноўленых тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі, створана і функцыянуе сістэма вытворчага кантролю, якая адпавядае патрабаванням ТКП 45-1.01-221-2010 (пасведчанне аб тэхнічнай кампетэнцыі нумар 37611520.421-2022 ад 12.06.2022 выдадзенае РУП “Белбудцэнтр”).
Сістэма вытворчага кантролю ААТ «Захадэлектрасеткабуд» створана з мэтай забеспячэння магчымасці дасягнення патрабаваных паказчыкаў якасці выкананых работ, забеспячэння адзінства і дакладнасці вынікаў кантролю, атрымання аб’ектыўнай ацэнкі якасці выкананых работ і забеспячэння гарантыі якасці выкананых работ.
У адпаведнасці з патрабаваннямі ТР 2009/013/ВУ у ААТ «Захадэлектрасеткабуд» сертыфікавана выкананне работ па ўладкаванні антыкаразійных пакрыццяў будаўнічых канструкцый будынкаў і збудаванняў.