Версия для слабовидящих

Рэспубліканская акцыя “Беларусь супраць тытуню”

2022-05-25

З 23 мая па 12 чэрвеня ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”, прымеркаваная да Сусветнага дня без тытуню (World No Tobacco Day), які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 31 мая.

Дэвіз інфармацыйнай кампаніі з нагоды гэтага дня ў 2022 годзе: “Тытунь – пагроза нашаму навакольнаму асяроддзю”. Гэтая кампанія накіравана на павышэнне дасведчанасці грамадскасці адносна ўздзеяння тытуню падчас яго вырошчвання, вытворчасці і распаўсюджвання, а таксама яго адходаў на навакольнае асяроддзе. Для асоб, якія ўжываюць тытунь, гэта стане яшчэ адной прычынай для адмовы ад тытуню.

СААЗ канстатуе, што курэнне тытуню забівае да паловы людзей, якія яго ўжываюць, і займае першае месца ў свеце сярод прычынаў смяротнасці.

У апошняе дзесяцігоддзе адбываюцца змены ў сацыяльным складзе курцоў за кошт павелічэння долі моладзі, якая курыць, і жанчын. Людзі, якія знаходзяцца побач з курцамі і вымушаныя ўдыхаць тытунёвы дым, захворваюць неінфекцыйнымі захворваннямі гэтак жа часта, як і курцы. Бяспечнага ўзроўню ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму не існуе. У Беларусі на кожным пачку тытунёвых вырабаў, на любой знешняй упакоўцы і ў маркіроўцы такіх вырабаў змяшчаюцца папярэджанні аб шкодзе курэння для здароўя, аб згубных наступствах іх выкарыстання, дзейнічае забарона на рэкламу і стымуляванне продажу, спонсарства тытунёвых вырабаў.

Адмовіцца ад тытуню няпроста. Ва ўсім свеце жаданне кінуць паліць выказваюць 780000000 чалавек, але толькі 30% з іх маюць доступ да тых відаў дапамогі, якія дапамагаюць гэта зрабіць. СААЗ сумесна з партнёрамі забяспечвае людзей неабходнымі інструментамі і рэсурсамі, якія падвышаюць шанцы на поспех.